• A-
    A+
  • Людям із порушенням зору
  • Українською
  • Русский
  • Беларускі
Лукашэнка запэўніў амбасадара, што Ўкраіна можа на яго разьлічваць
Опубліковано 02 травня 2017 року о 18:30

Сёньня новыя амбасадары Азэрбайджану, Армэніі, Бэльгіі, Грэцыі, Ізраілю, Ірану, Мальтыйскага Ордэну, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Новай Зэляндыі, Руанды і Ўкраіны ўручылі даверчыя лісты кіраўніку Беларусі.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Прымаючы дакумэнты ад кіраўніка дыпляматычнай місіі Ўкраіны Ігара Кізіма, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая зрабіць усё дзеля таго, каб аднавіць мір на ўкраінскім усходзе:

«Нас аб’ядноўваюць шматвекавая гісторыя і падобная культура, цесныя эканамічныя сувязі. На менскай перамоўнай пляцоўцы для ўрэгуляваньня сытуацыі ва ўсходняй Украіне мы будзем рабіць усё неабходнае дзеля аднаўленьня там міру і спакою. У гэтым пляне вы можаце на нас разьлічваць», — запэўніў Лукашэнка.

Гатоўнасьць надаваць «усялякае садзейнічаньне ў ажыццяўленьні дыпляматычнай дзейнасьці» ён паабяцаў усім амбасадарам, акрэдытаваным у Беларусі. «Закрытых тэмаў для любога з вас няма, усе прапановы будуць улічаныя, усе пажаданьні будуць выкананыя ў самы кароткі час», — падкрэсьліў Лукашэнка.

http://www.svaboda.org/a/28463469.html,

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux