Портал в режимі тестування та наповнення
У Мінску і Брэсце адзначылі Дзень саборнасці Украіны
Опубліковано 28 січня 2016 року о 12:04

У Мінску і Брэсце адзначылі Дзень саборнасці Украіны. У пятніцу, 22 студзеня, да помнікаў Тарасу Шаўчэнку ў гэтых гарадах кветкі ўсклалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары і супрацоўнікі дыпламатычных устаноў Украіны ў Беларусі.

У Мінску, ля помніка Шаўчэнку ў Сцяпанаўскім скверы, сабраліся прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання украінцаў «Ватра», а таксама супрацоўнікі Пасольства Украіны ў Беларусі. Пры гэтым Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Валерый Джыгун падкрэсліў, што Украіна ў гэты складаны час вельмі высока цэніць добразычлівае стаўленне ўладаў Беларусі і прадстаўленую імі магчымасць правядзення перамоваў з сепаратыстамі на Мінскай пляцоўцы.

Валерый Джыгун таксама прыгадаў, што 22 студзеня — дзень смерці Міхаіла Жызнеўскага, беларуса, які аддаў жыццё за Украіну. Па яго прапанове прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў за Украіну, хвілінай маўчання.

У Брэсце кветкі да бюста Кабзара ўсклалі Генеральны консул Украіны ў Беларусі Алег Мысік, супрацоўнікі консульства і прадстаўнікі абласной грамадскай арганізацыі «Украінскі навукова-педагагічны саюз «Берагіня».

Дзень саборнасці Украіны адзначаецца 22 студзеня. У гэты дзень у 1919 г. быў абвешчаны Акт ўз'яднання Украінскай народнай рэспублікі (УНР) і Заходне-Украінскай народнай рэспублікі (ЗУНР) у адзіную ўкраінскую дзяржаву. Акрамя таго, у гэты ж дзень на год раней, 22 студзеня 1918 года, быў падпісаны IV універсал Украінскай Цэнтральнай Рады, які абвясціў поўную незалежнасць УНР.
http://nn.by/?c=ar&i=163889


http://nn.by/?c=ar&i=163889

,

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux