Школа мае 50-гадовую гісторыю. Некалі была адной у сістэме школ-інтэрнатаў для дзяцей сірот. Цяпер такая засталася адна, сказаў гасцям кіраўнік установы:
– Палітыка нашай дзяржавы накіраваная на тое, каб дзеці выхоўваліся ў сем’ях.
Нехта з украінскіх гасцей у канцы сустрэчы пажадаў: “Канешне, гэта гучыць быццам бы нетактоўна, але жадаем беларусам, каб такіх школ праз некаторы час не было ўвогуле”. Госці, вядома, мелі на ўвазе тое, што сапраўдную цеплыню для дзіцяці можа стварыць толькі сям’я.
Школа ўстанавіла шматлікія міжнародныя кантакты. Штогод у гасцях выхаванцаў установы бываюць замежныя госці. Першага чэрвеня, напрыклад, у Дзень абароны дзяцей, школу традыцыйна наведвае пасол Германіі. Дзяцей запрашаюць на дабрачынныя калядныя ранішнікі, якія ладзіць клуб жонак кіраўнікоў дыпмісій. Удзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемную надзею, што кантакты між украінскім пасольствам, украінцамі Беларусі і школай-інтэрнатам будуць мацнець.Падзея ля абеліска экіпажам Гастэлы і Маслава, якія загінулі 26 чэрвеня 1941 года ў небе над Радашкавічамі, адбылася сёння, у 74-ю гадавіну подзвігу.
Кіраўнік амбасады Украіны ў Беларусі дарадца-пасланнік Валеры Джыгун і вайсковы аташэ дыпмісіі Аляксандр Васільеў усклалі вянок ля абеліска лётчыкам-героям, якія тут загінулі ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У экіпажы Гастэлы лётчыкам-назіральнікам служыў украінец ураджэнец Чарнігаўшчыны лейтэнант Рыгор Скарабагаты.
У цырымоніі ўдзельнічалі таксама старшыні Маладзечанскага раённага Савета Віктар Невяровіч і Радашкавіцкага пассельвыканкама Віктар Неказакаў, прадстаўнікі дыяспары ўкраінцаў з Мінска, Маладзечна, Радашкавічаў.
У сваёй прамове перад прысутнымі пан Джыгун сказаў, што ў гэтыя цяжкія для Украіны дні вельмі важна шанаваць мір. Украінцы, па словах дыпламата, удзячныя Беларусі за тую пазіцыю, якую яна заняла ў адносінах да падзей на ўкраінскім усходзе, і праяўляе ўсе намаганні да ўрэгулявання канфлікту.
Дырэктар школы Ігар Дзятлоўскі правёў экскурсію па класах і школьным музеі агнявых і паветраных таранаў:
– У нас, канешне, больш цікава праводзяць экскурсіі вучні, але цяпер яны амаль усе раз’ехаліся на адпачынак – хто ў Італію, хто ў Іспанію. Засталося толькі трое дзяцей. Але і яны заўтра адлятаюць.
Стваральнікі музея зыходзілі з таго, што хаця імя Мікалая Гастэлы і стала увасабленнем паветранага подзвігу, насамрэч трэба гаварыць і аб подзвігу экіпажа Маслава, іншых героях. Толькі над Маладзечаншчынай здзейснена каля двух дзясяткаў вядомых сёння таранаў.
У спісе герояў ёсць і ўраджэнец Украіны Рыгор Скарабагаты, памяць пра якога, разам з памяццю яго аднапалчан, іншых лётчыкаў-чырвонаармейцаў, ушанавалі ў гадавіну трагедыі незадоўга да Дня вызвалення Беларусі ўкраінцы.
Пасля ўрачыстасці была наладжана вечарына ў школе-інтэрнаце імя Мікалая Гастэлы ў Радашкавічах.