• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Пасольстве Украіны адбыўся паказ фільма "Працэс: Расійская дзяржава супраць Алега Сянцова"
16 ноября 2018 09:23

15 лістапада г.г., з нагоды Міжнароднага дня пісьменніка ў няволі, у Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся паказ фільма «Працэс: Расійска дзяржава супраць Алега Сянцова». Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам сумесна з беларускім цэнтрам міжнароднай грамадскай арганізацыі «ПЭН-Клуб».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, украінскай дыяспары Беларусі, мясцовай грамадскасці (беларускія пісьменнікі, акцёры, кінарэжысёры і г.д.) і СМІ.

Пасля заканчэння паказу, удзельнікі мерапрыемства напісалі паштоўкі Алегу Сянцову, якія будуць перададзеныя ўкраінскаму рэжысёру дзякуючы ініцыятыве «РосУзник» (Rosuznik.org).

У рамках мерапрыемства былі таксама распаўсюджаныя кнігі Алега Сянцова і сабраныя сродкі, якія праз арганізацыю «ПЭН-Клуб» будуць перададзеныя сям'і кінарэжысёра.

У час мерапрыемства гучалі заклікі да ўсіх неабыякавых прыкласці ўсе намаганні для вызвалення незаконна асуджанага ў Расіі ўкраінскага кінарэжысёра і пісьменніка Алега Сянцова і іншых палітычных зняволеных у РФ.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux