12 верасня г.г. у г. Мінск адбыўся прыём з нагоды 27-й гадавіны Незалежнасці Украіны і 100-годдзя адраджэння ўкраінскай дзяржаўнасці. Сярод ганаровых гасцей былі першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Сустаршыня Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнай Рады Украіны Баляслаў Пірштук, Старшыня ЦВК РБ Лідзія Ярмошына і іншыя.
Мерапрыемства таксама наведалі прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны ў Беларусі, дыпламатычнага корпуса, экспертнага асяроддзя, мясцовых і ўкраінскіх СМІ.
У сваім выступе Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім азнаёміў прысутных з станоўчымі зрухамі ў нашай дзяржаве пасля Рэвалюцыі Годнасці, у прыватнасці закрануўшы стварэнне новай баяздольнай украінскай арміі, паспяховае правядзенне дэцэнтралізацыі, актыўную работу па барацьбе з карупцыяй. Было таксама адзначана паспяховае развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін.
Госці мерапрыемства мелі магчымасць пачуць украінскія народныя песні ў выкананні нацыянальнага народнага хору ім. Цітовіча.