18 верасня г.г. дэлегацыя Міністэрства адукацыі і навукі Украіны на чале з намеснікам міністра адукацыі і навукі Украіны Максімам Стрыхай прыняла ўдзел у адзінаццатым пасяджэнні сумеснай украінска-беларускай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску.
Падчас пасяджэння былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і разгледжаны ход выканання сумесных навукова-тэхнічных праектаў. Была таксама дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі сумеснага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў Антарктыцы і разгледжана магчымасць узаемадзеяння арганізацый Украіны і Беларусі пры рэалізацыі праектаў з арганізацыямі краін ЕС і краін ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» у рамках праграмы «Гарызонт 2020».
Па выніках пасяджэння быў падпісаны пратакол, якім былі вызначаныя асноўныя прыярытэты супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь на бліжэйшую перспектыву. Наступнае пасяджэнне камісіі плануецца правесці ў 2020 годзе ў Кіеве.
У рамках візіту ў Беларусь украінская дэлегацыя таксама наведала беларускія адукацыйныя і навукова-тэхнічныя ўстановы, у прыватнасці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка, Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і іншыя.
У працы камісіі прыняў удзел Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь І.Кізім.