8 верасня г.г., пры садзейнічанні Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, з нагоды 85-й гадавіны Галадамору 1932-1933 гадоў, у Мінску адбылося мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі «Запалі свечку памяці!».
У Грэка-каталіцкай парафіі «Маці Божай Нястомнай Дапамогі» быў праведзены малебен памяці ахвяр Галадамору, падчас якога былі згаданыя імёны 85 дзяцей з Беловодскаго і Белокуракинского раёнаў Луганскай вобласці Украіны, памерлых у вынiку злачынства сталінскага рэжыму.
Мерапрыемства наведалі супрацоўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны Беларусі, а таксама неабыякавыя жыхары беларускай сталіцы.