23 жніўня 2018 з нагоды Дня Дзяржаўнага Сцяга перад будынкам Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Украіны.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, супрацоўнікі Пасольства і прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны Беларусі.
Удзельнікі ўрачыстага сходу таксама ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнка ў Мінску.