12 чэрвеня ва пункце пропуску «Новая Гута - Новыя Ярылавічы» з захаваннем нормаў міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства Украіны ажыццёўлена перамяшчэнне праз беларуска-ўкраінскую дзяржаўную мяжу 55 т гуманітарнага грузу, прадастаўленага Рэспублікай Беларусь для жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
Чарговая (другая) партыя гуманітарнай дапамогі накіравана ў рамках рэалізацыі дамоўленасцей паміж прэзідэнтамі Украіны і Беларусі, дасягнутымі падчас візіту ва Украіну Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені мінулага года.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігар Сокал, прадстаўнікі МНС РБ і ДСНС Украіны.