• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Мінску адбылося адкрыццё Дзён культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
06 июля 2018 10:12

5 ліпеня, у рамках правядзення Дзён культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, адбылася сустрэча Дзяржаўнага сакратара Міністэрства культуры Украіны Расціслава Карандеева з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Юрыем Бондарам. Кіраўнікі ведамстваў абмеркавалі стан супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне культуры і мастацтва і высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі да правядзення Дзён культуры Украіны ў Беларусі. Была выказана ўзаемная зацікаўленасць да пашырэння культурных абменаў, якія будуць спрыяць умацаванню сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі.

Увечары кіраўнікі двух ведамстваў і Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Дзён культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, якое адбылося ў Палацы Рэспублікі (Мінск). У гала-канцэрце, які наведалі больш за 2700 гледачоў (у зале не было ніводнага свабоднага месца), прынялі ўдзел Нацыянальны заслужаны акадэмічны ансамбль танца Украіны імя Паўла Вірскага, народная артыстка Украіны Ціна Караль, вядомыя спевакі Алег Віннік, Злата Огневич і шэраг іншых папулярных выканаўцаў.

Дні культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь працягнуцца маштабнымі канцэртнымі мерапрыемствамі ў Александрыі (Магілёўская вобласць) і Гомелі. Акрамя гэтага, 6-9 ліпеня ў Мінску пройдуць Дні ўкраінскага кіно.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux