8 чэрвеня ў Амбасадзе Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў выпускнікам курсаў ўкраінскай мовы ў Мінску, арганізаваных Пасольствам пры садзейнічанні Таварыства беларускай мовы ім. Ф. Скарыны (ТБМ).
Звяртаючыся да прысутных, Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім падзякаваў усім, хто знайшоў час і магчымасць для наведвання заняткаў, падкрэсліў важнасць вывучэння мовы для разумення культуры Украіны, а таксама паабяцаў, што Пасольства Украіны і ў далейшым будзе аказваць усебаковую падтрымку ў арганізацыі вывучэння ўкраінскай мовы ў Беларусі.
Ігар Кізім выказаў падзяку выкладчыкам курсаў, якія на валанцёрскіх пачатках праводзілі заняткі, а таксама Старшыні ТБМ, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алене Анісім, якая прысутнічала на мерапрыемстве, за прадастаўленне магчымасці арганізаваць курсы ў памяшканні ТБМ.
У рамках мерапрыемства выкладчыкі курсаў і госці Пасольства паглядзелі фільм пра гісторыю канстытуцыйнага працэсу ва Украіне, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе па ўкраінскіх народных танцах.
Курсы ўкраінскай мовы ў Рэспубліцы Беларусь (у Мінску і Гомелі) пачаты ў кастрычніку 2017 пры садзейнічанні Пасольства Украіны. У 2017/18 гадах на курсах навучылася больш за 100 чалавек, 45 з якіх паспяхова іх завяршылі і атрымалі адпаведныя сертыфікаты.