• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
Унясенне жорсткага праекта рэзалюцыі ГА ААН і запуск кампаніі #CrimeaIsBleeding -- апошнія ініцыятывы Украіны на трэку дэ-акупацыі Крыму
02 ноября 2017 16:37

Унясенне жорсткага праекта рэзалюцыі ГА ААН і запуск кампаніі #CrimeaIsBleeding  --  апошнія ініцыятывы Украіны на трэку дэ-акупацыі Крыму

«Сёння Украіна прадставіць на разгляд 3-га камітэта Генеральнай Асамблеі ААН праект абноўленай рэзалюцыі  «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і г.Севастопаль (Украіна)», -- паведаміў сёння, 31 кастрычніка, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Гэта абсалютна неабходны крок, бо ні адно з палажэнняў Рэзалюцыі ГА ААН 71/205 «Сітуацыя з правамі чалавека ў АР Крым і г.Севастопаль (Украіна)», прынятай 19 снежня 2016 г., Расіяй не выканана. Гэта, сярод іншага, пацвярджае нядаўні тэматычны даклад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Менавіта таму Украіна прасоўвае больш жорсткі дакумент, які не проста ўзмоцніць становішча Рэзалюцыі 2016 года, але і будзе змяшчаць новыя важныя элементы.

Гэта, перш за ўсё, забеспячэнне міжнароднай падтрымкі Украіны ў пытанні дэ-акупацыі Крыма. Асобны акцэнт будзе зроблены на неабходнасці выканання Расіяй рашэння Міжнароднага суда ААН па справе Украіны супраць РФ і прадастаўлення доступу да паўвострава міжнародным маніторынгавым місіям.

Праект рэзалюцыі таксама асуджае незаконнае прымяненне агрэсарам на часова акупаванай тэрыторыі Украіны прававой сістэмы РФ, экспрапрыяцыю ўкраінскай уласнасці, аўтаматычнае распаўсюджванне расійскага грамадзянства на рэзідэнтаў Крыму, незаконны прызыў крымчан ў шэрагі УС РФ, што прама забаронена міжнародным гуманітарным правам.

«Свет павінен называць рэчы сваімі імёнамі -- гаворка ідзе пра злачынствы Расіі ў акупаваным ўкраінскім Крыме, -- упэўнены Павел Клімкін, -- і мы прыцягваем да іх увагу міжнароднай супольнасці не толькі мовай рэзалюцыяў».

У гэтай сувязі, міністр паведаміў аб запуску інфармацыйнай кампаніі #CrimeaIsBleeding, у цэнтры ўвагі якой -- лёсы крымчан, якія з годнасцю супрацьстаяць рэпрэсіям і іншым выпрабаванням расійскага акупацыйнага рэжыму. «Іх асабістыя гісторыі, гісторыі мужнасці і годнасці -- гэта наш адказ тым, хто заклікае Украіну забыць або прадаць Крым», -- заявіў Павел Климкин.

Першым сваю гісторыю сёння распавёў Ахтем Чыйгоз, намеснік Старшыні Меджліса крымскататарскага народа, які амаль 3 гады незаконна ўтрымліваўся расійскімі акупантамі ў турме. Новыя гісторыі пра злачынствы расейскіх акупантаў і нязломнасць ўкраінцаў у Крыме будуць з'яўляцца ў межах кампаніі штотыдзень і распаўсюджвацца ўкраінскай дыпламатыяй на ўсіх магчымых міжнародных пляцоўках.

Разам з тым, кампанія павінна стаць сумесным праектам, упэўнены міністр. Ён заклікаў украінскія і міжнародныя СМІ, грамадзянскую супольнасць, студэнцтва і ўкраінскую дыяспару за мяжой далучыцца да яе.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux