17 лістапада г.г. Пасол Украіны Ігар Кізім сустрэўся з кіраўніцтвам Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама г. Гомель. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўкраінскага-беларускага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, адукацыі і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі важнасць далейшага развіцця двухбаковых адносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь і падтрымкі пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі Гомельскай вобласці і Украіны.
Пытанні развіцця беларуска-ўкраінскага прадпрымальніцтва і садзейнічанне ва ўсталяванні кантактаў з суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці Рэспублікі Беларусь абмеркавалі з кіраўніцтвам Гомельскага аддзялення БелГПП.