У апошні тыдзень кастрычніка 2017 у Рэспубліцы Беларусь, пры садзейнічанні Пасольства Украіны, адбыўся шэраг мерапрыемстваў з нагоды 345-годдзя з дня нараджэння Гетмана Украіны Піліпа Орліка.
26-27 кастрычніка ў памяшканні Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Мінску быў праведзены міжнародны навуковы круглы Стол "Дзейнасць П.С.Орліка і прававая думка ў Еўропе першай паловы XVIII стагоддзя, беларуска-ўкраінскія культурна-адукацыйныя узаемасувязі". Па заканчэнні азначанага круглага стала, Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім прыняў удзельнікаў у памяшканні ўкраінскай дыпламатычнай місіі ў Мінску. У рамках названай сустрэчы было абмеркавана значэнне Піліпа Орліка для гісторыі і сучаснасці, а таксама разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння з беларускім бокам у кантэксце памяці Гетмана Украіны.
27 кастрычніка 2017 супрацоўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь разам з удзельнікамі міжнароднага круглага стала і прадстаўнікамі украінскай дыяспары Беларусі наведалі сяло Касута і ўсклалі кветкі да памятнага знака ў месцы нараджэння Гетмана Орліка. Удзельнікі паездкі наведалі горад Вілейка, дзе ўсталяваная мемарыяльная дошка Піліпу Орліку. Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі абмеркаваны наступныя крокі па ўшанаванню памяці Піліпа Орліка і іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
На працягу кастрычніка - лістапада 2017 ў Амбасадзе Украіны ў Мінску будзе працаваць экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Гетмана Піліпа Орліка.