Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае рашучы пратэст у сувязі з непрадастаўленнем інфармацыі пра рэальны стан здароўя параненых вайскоўцаў ВМС Украіны, незаконна захопленых у палон 25 лістапада 2018 г. у раёне Керчанскага праліва расійскімі акупацыйнымі войскамі.
Нягледзячы на неаднаразовыя звароты і патрабаванні ўкраінскага боку аб неабходнасці інфармавання Украіны аб стане здароўя ўкраінскіх вайскоўцаў, а таксама ў сувязі са з'яўленнем інфармацыі пра пагаршэнне стану іх здароўя, расійскі бок так і не прадаставіў ніякай інфармацыі з гэтай нагоды.
Міністэрства замежных спраў Украіны расцэньвае названыя дзеянні Расеі выключна як свядомае ўтойванне рэальнага стану здароўя ўкраінскіх ваеннапалонных.
Патрабуем ад расейскага боку неадкладна даць звесткі аб стане здароўя ўкраінскіх ваеннапалонных, а таксама неадкладна забяспечыць іх неабходнай кваліфікаванай медыцынскай дапамогай.
Падкрэсліваем, што Расея павінна звяртацца з захопленымі украінскімі вайскоўцамі ў поўнай адпаведнасці з іх статусам ваеннапалонных згодна Трэцяй жэнеўскай канвенцыяй аб абыходжанні з ваеннапалоннымі 1949 гады.
Заклікаем сусветную супольнасць, міжнародныя праваабарончыя інстытуты прыняць усе магчымыя меры з мэтай вызвалення і вяртання ва Украіну украінскіх ваеннапалонных, якія незаконна ўтрымліваюцца ў пенітэнцыярных установах Масквы.