• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Беларусі адзначылі 100-годдзе Саборнасці Украіны
22 января 2019 21:00

22 студзеня 2019 г. ускладаннем кветак да помніка Тараса Шаўчэнкі супрацоўнікамі Пасольства Украіны і кіраўнікамі арганізацый украінскай дыяспары Беларусі, пачаліся мерапрыемствы па святкаванню 100-годдзя Саборнасці Украіны ў Мінску.

Урачыстасці працягваліся на працягу дня і завяршыліся прыёмам у Пасольстве Украіны пры ўдзеле прадстаўнікоў украінскай дыяспары Беларусі, мясцовых грамадскіх арганізацый, украінскіх і беларускіх СМІ. Перад прысутнымі выступілі Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, кіраўнікі дыяспарных арганізацый, а таксама вядомы беларускі гісторык Віктар Кахновіч. Госці Пасольства мелі таксама магчымасць паглядзець дакументальную кінастужку, прысвечаную гэтай гістарычнай падзеі, азнаёміцца з кніжнай выстаўкай, падрыхтаванай да стагоддзя Саборнасці Украіны, і пачуць украінскія народныя песні ў выкананні хору «Крыніца».

Звяртаючыся да прысутных, І.Кізім, у прыватнасці, адзначыў важнасць вывучэння ўрокаў падзей стогадовай даўнасці ў кантэксце барацьбы за незалежнасць і забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, неабходнасці яднання ўсіх дэмакратычных сілаў дзеля росквіту адзінай, саборнай, незалежнай Украіны.

Падчас мерапрыемства таксама адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў замежных ўкраінцаў прадстаўнікам украінскай абшчыны Беларусі.

 

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux