7 чэрвеня 2019 г. Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь урачыста ўручыла выпускнікам другога набору навучання (2018-2019) пасведчанні аб паспяховым праходжанні курсаў украінскай мовы. Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім уручыў сертыфікаты 35 беларусам, якія скончылі навучанне ў гэтым годзе.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы, прагучалі розныя ўкраінскія песні і вершы. Украінскую народную песню выканала пяцігадовая дачка аднаго з выпускнікоў курсаў.
Курсы ўкраінскай мовы ў Мінску функцыянуюць пры падтрымцы Пасольства Украіны з восені 2017 года. Становіцца добрай традыцыяй адзначаць выпускны ў Пасольстве Украіны, дзе заўсёды рады вітаць жадаючых вывучаць украінскую мову і далучацца да ўкраінскай культуры.