• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Мінску прайшоў украінска-беларускі экспертны форум
06 июня 2019 12:08

5 чэрвеня 2019 г. Украінска-Беларускі экспертны форум "Беларусь і Украіна: перспектывы развіцця адносін пасля выбараў" арганізаваны Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з грамадскай арганізацыяй "PressClub Belarus", парталам "Наша думка" і Фондам Фрыдрыха Эберта.

У ім прынялі ўдзел вядучыя ўкраінскія эксперты, эксперты па міжнародных сувязях, эканоміцы і бяспецы, у тым ліку Генадзь Максак, Дзмітрый Грамакоў, Яўген Магда, Генадзь Рабцаў, Міхаіл Самусь.

У рамках мерапрыемства эксперты абмеркавалі сучасны стан адносін паміж Украінай і Беларуссю, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галінах палітыкі, эканомікі і бяспекі, у прыватнасці ў кантэксце адносін дзвюх краін падчас выбарчага цыкла. Асаблівая ўвага была нададзена разбуральным уплывам Расійскай Федэрацыі на ўкраінска-беларускія адносіны і спосабам яго мінімізацыі.

Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім асабліва падкрэсліў, што пасля абрання новага Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зеленскага знешняя палітыка нашай краіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі застанецца нязменнай, што трэба ўлічваць пры фарміраванні украінска-беларускіх адносінаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 удзельнікаў і гасцей, супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, украінскія і беларускія эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпуса і сродкаў масавай інфармацыі.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux