19 кастрычніка г.г. пасол Украіны Ігар Кізім, прадстаўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Консульства Украіны ў г. Брэст і Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў прынялі ўдзел у фестывалі ўкраінскай культуры «Спяваючая Берасцейшчына», прысвечаным стагоддзю Украінскай рэвалюцыі 1917- 1921 гг.
Пасол Украіны Ігар Кізім урачыста адкрыў культурна-мастацкае мерапрыемства і адзначыў вялікі ўклад мастацкіх калектываў Берасцейшчыны ў развіццё беларуска-ўкраінскіх культурна-гуманітарных сувязяў. Пасол выказаў падзяку кіраўніку Культурна-асветніцкай арганізацыі ўкраінцаў "Берагіня" Віктару Місіюку і Заслужанаму работніку культуры Украіны Зінаідзе Ястрэмскай за арганізацыю маштабнага мастацкага дзейства. Фэстываль у Брэсце стаў унікальнай магчымасцю папулярызацыі духоўнай культуры Украіны, якую захоўваюць і развіваюць самадзейныя калектывы ўкраінскай дыяспары Беларусі.