Посольство Украины в Республике Беларусь

Киев 15:58

У Мінску скончылася галасаванне на выбарах народных дэпутатаў Украіны

21 июля 2019, 20:20

У 20.00 на выбарчым участку № 900007 у Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (Мінск) завяршылася галасаванне на датэрміновых выбарах народных дэпутатаў Украіны. У галасаванні прынялі ўдзел больш за 590 выбаршчыкаў.

У выбарах прыняў удзел назіральнік ад Сусветнага кангрэса ўкраінцаў. На працягу дня рэпартажы з выбарчых участкаў рыхтавалі шэраг украінскіх, беларускіх і міжнародных СМІ.

Канчатковыя дадзеныя пра яўку і вынікі выбараў участковая выбарчая камісія перадасць у ЦВК Украіны.

Выбары прайшлі ў звычайным рэжыме і без парушэння выбарчага заканадаўства Украіны.