• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Ганаровага консульства Украіны ў Віцебску
11 декабря 2019 13:16

11 снежня 2019 г. ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Украіны (консульская акруга — Віцебская вобласць), якое стала другім Ганаровым консульствам Украіны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, намеснік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Кірыл Драгун, кіраўнікі консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Віцебску, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў і ўкраінскай супольнасці на Віцебшчыне.

Ганаровым консулам Украіны ў Віцебску прызначаны Ігар Калінічэнка.

Адкрыццё Ганаровага консульства ў Віцебску стала яшчэ адным крокам да пашырэння сеткі консульскіх устаноў Украіны ў Рэспубліцы Беларусь з мэтай належнай абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Украіны.

Стварэнне ўстановы таксама будзе садзейнічаць далейшаму развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах, у прыватнасці ў кантэксце рэалізацыі пагадненняў, дасягнутых прэзідэнтамі дзвюх краін падчас Другога форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які адбыўся 3-4 кастрычніка 2019 года ў Жытоміры.

Віцебская вобласць — развіты прамысловы рэгіён краіны. Больш за 23% насельніцтва працаздольнага ўзросту занята ў прамысловай вытворчасці. У рэгіёне зарэгістравана 8717 малых і сярэдніх прадпрыемстваў і 21389 індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Віцебску знаходзіцца свабодная эканамічная зона "Віцебск", якая забяспечвае пятую частку валавога экспарту рэгіёна і мае значны патэнцыял для далейшага развіцця.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux