• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Мінску адбыўся паказ укранскага фільма “Чырвоны”
07 ноября 2019 08:57

6 лістапада Пасольствам Украіны быў арганізаваны паказ украінскай гістарычнай драмы "Чырвоны" рэжысёра Зазы Буадзэ, сюжэт якой заснаваны на арганізацыі паўстання і ўцёкаў украінскіх палітычных вязняў з аднаго з лагераў ГУЛАГу. Паказ фільма "Чырвоны", які адбыўся ў адным з найлепшых кінатэатраў Мінска, наведалі амбасадары краін ЕС і СНД, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, мясцовых СМІ, творчых колаў, а таксама ўкраінскай грамады краіны.

Перад паказам да прысутных звярнуліся Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім і прадзюсар фільма "Чырвоны" Уладзімір Філіпаў, які прыбыў у Мінск пры падтрымцы Пасольства Украіны. Выступаючыя падкрэслілі гістарычную аснову фільма і сімвалізм яго паказу ў дні, калі ў многіх краінах былога СССР згадваюць ахвяр савецкага рэжыму.

Пасля прагляду сваімі ўражаннямі ад фільма падзяліўся вядомы беларускі гісторык Ігар Кузняцоў, які доўгі час займаецца даследаваннямі палітычных рэпрэсій у былым СССР. Адбылася дыскусія з глядачамі.

З мэтай абмеркавання шляхоў развіцця ўкраінска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне кіно, у той жа дзень у пасольстве адбылася асобная сустрэча Пасла з В.Філіпавым і вядучымі ўкраінскімі кінакрытыкамі Ігарам Грабовічам і Аляксандрам Гусевым, якія пры падтрымцы пасольства прыехалі ў Мінск для работы ў рамках міжнароднага кінафестывалю "Лістапад ”(1--8 лістапада г.г).

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux