10 верасня 2019 года ў Мінску адбыўся афіцыйны прыём з нагоды 28-годдзя Незалежнасці Украіны.
Сярод гасцей мерапрыемства былі высокія прадстаўнікі беларускага ўрада, у тым ліку Віцэ-прэм'ер-міністр Беларусі Ігар Ляшэнка, Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, дэпутаты Нацыянальнага сходу (парламента) Беларусі, кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў, прадстаўнікі экспертнага асяроддзя і СМІ, сфера культуры, грамадскіх арганізацый, духавенства, дзелавых колаў, а таксама ўкраінскай супольнасці Беларусі.
У прывітальным слове Пасол Украіны Ігар Кізім падзякаваў прысутным за падтрымку Украіны і падкрэсліў нязменнасць курсу нашай краіны на еўрапейскую і еўраатлантычную інтэграцыю пасля перазагрузкі ўлады ва Украіне і абрання Уладзіміра Зеленскага на пасаду прэзідэнта Украіны. Упор быў зроблены на гатоўнасці новых украінскіх улад паскорыць эканамічныя і сацыяльныя рэформы.
І. Кізім адзначыў добразычлівы характар украінска-беларускіх адносін і выказаў упэўненасць у тым, што Другогі форум рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь, які пройдзе 3-4 кастрычніка гэтага года у Жытоміры, стане выбітнай падзеяй года ў двухбаковых палітычных і гандлёва-эканамічных адносінах.
Важнасць паспяховага правядзення Другога форуму рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь таксама падкрэсліў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.Ляшэнка.
Госці прыёму мелі магчымасць паглядзець этнаграфічныя і літаратурныя выставы, падрыхтаваныя Пасольством Украіны сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай грамадскасці Беларусі, а таксама атрымаць кнігі пра гісторыю і турыстычны патэнцыял Украіны.