17 жніўня 2019 года ў Мінску, пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, адбылася "Свята ўкраінскай культуры".
На працягу дня на цэнтральнай плошчы Мінска мінчане і госці беларускай сталіцы пачулі выступленні прафесійных і аматарскіх творчых калектываў украінскай грамадскасці Беларусі. Спецыяльна для ўдзелу ў імпрэзе прыехалі Акадэмічны народны хор Чарнігаўскай абласной філармоніі, джазавы калектыў "BissQwit", майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Чарнігаўскай вобласці.
У рамках фестывалю быў прадстаўлены шэраг выстаў, у прыватнасці традыцыйная ўкраінская вышыўка, выстава-кірмаш украінскіх кніг і шмат іншага. Адбыліся майстар-класы па ганчарству і кавальскай справе, прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Украіны. Госці мелі магчымасць паспрабаваць традыцыйную ўкраінскую кухню. Пры ўдзеле вялікай колькасці слухачоў прайшоў адкрыты ўрок па ўкраінскай мове.
Адкрыў мерапрыемства Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, які адзначыў важнасць правядзення такіх святаў і асобна падзякаваў творчым калектывам Чарнігаўскай вобласці, падкрэсліўшы, што іх удзел у мерапрыемстве дазваляе прадэманстраваць высокі культурны патэнцыял гэтага рэгіёна Украіны.
Свята ўкраінскай культуры наведала некалькі тысяч гасцей.