10 ліпеня 2019 года Дзяржаўны сакратар Міністэрства інфраструктуры Украіны Андрэй Галушчак правёў перагаворы з Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксеем Аўраменкам у Мінску.
Падчас сустрэчы было абмеркавана шырокае кола пытанняў прысвечаных сучаснаму стану і перспектывам развіцця ўкраінска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы транспарту. Бакі віталі запуск праекта новага кантэйнернага цягніка Літва - Беларусь - Украіна «CONTAINERSHIPS TRAIN». Асаблівая ўвага была нададзена далейшай лібералізацыі міжнародных автомобільных перавозак, а таксама развіццю суднаходства па рэках Прыпяць і Дняпро.
У перамовах удзельнічаў Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім.