• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
Прэзідэнт Украіны наведаў з рабочым візітам Беларусь і прыняў удзел у Першым форуме рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь
27 октября 2018 13:26

26 кастрычніка Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ажыццявіў рабочы візіт у Беларусь (г. Гомель), падчас якога сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце адзін на адзін, а таксама прыняў удзел у рабоце Першага форуму рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь.

Знаходжанне на беларускай зямлі Прэзідэнт Украіны пачаў з ускладання кветак да помніка Т.Р.Шаўчэнкі, а таксама сустрэчы з украінскай дыяспарай Беларусі.

Пад час сустрэчы Прэзідэнта Украіны з Прэзідэнтам Беларусі было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, у прыватнасці пытанне далейшага павелічэння міждзяржаўнага тавараабароту і выраўноўвання існуючага дысбалансу ў двухбаковым гандлі. Лідэры дзвюх дзяржаў таксама абмеркавалі ўмовы пачатку трансляцыі ўкраінскага тэлеканала ў Рэспубліцы Беларусь, стан дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы і іншыя пытанні.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам, Пётр Парашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай частцы Першага форуму рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь і выступіў перад удзельнікамі мерапрыемства. У сваім выступленні Прэзідэнт Украіны падкрэсліў важнае значэнне Форуму для далейшага развіцця двухбаковых адносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь. Асаблівае значэнне ён надаў выкарыстанню незадзейнічанага патэнцыялу міжрэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва з мэтай павелічэння аб'ёмаў гандлю, а таксама захаванню міру ў рэгіёне.

У рамках мерапрыемства ў прысутнасці прэзідэнтаў Украіны і Рэспублікі Беларусь, было падпісана Пагадненне паміж Украінай і Беларуссю аб рэадмісіі, Пагадненне паміж Міністэрствам моладзі і спорту Украіны і Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама План кансультацый паміж міністэрствам замежных спраў Украіны і міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь на 2018-2019 гады.

Прэзідэнт Украіны даў даручэнне аб правядзенні Другога форуму рэгіёнаў Украіны і Рэспублікі Беларусь у г.Жытомір.

У склад украінскай дэлегацыі на захадзе ўвайшлі Віцэ-прэм'ер-міністр - Міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў і іншыя прадстаўнікі ўлады Украіны.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux