• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Мінску адбылося свята ўкраінскай культуры
20 августа 2018 10:37

18 жніўня ў Мінску адбылося свята ўкраінскай культуры. На працягу дня мінчане і госці беларускай сталіцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю майстроў народных рамёстваў, набыць кнігі ўкраінскіх выдавецтваў і сувеніры, а таксама пакаштаваць стравы ўкраінскай нацыянальнай кухні.

Цэнтральнай часткай свята стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў з Украіны, у прыватнасці дзіцячага танцавальнага калектыву «Дивограй» (Баршчоў, Тэрнопальская вобласць) і ўкраінскай дыяспары Беларусі.

Акрамя радавых гараджан, свята ўкраінскай культуры наведалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады Беларусі, дыпламатычнага корпуса і СМІ.

Выступаючы на афіцыйным адкрыцці мерапрыемства Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім падзякаваў Мінскаму выканаўчаму камітэту, Рэспубліканскаму цэнтру нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраўнікам і членам арганізацый ўкраінскай абшчыны Беларусі, у прыватнасці Віктару Гутовскаму і Галіне Калюжной за ўпартую працу па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

На думку Ігара Кізіма, паспяховае правядзенне свята ўкраінскай культуры ў Мінску і Дзён украінскай культуры ў Беларусі, якія адбыліся ў ліпені гэтага года, сведчыць аб значнай цікавасці беларусаў да Ўкраіны і ўкраінскага мастацтва, а таксама спрыяе ўмацаванню культурна-гуманітарных сувязяў паміж дзвюма дзяржавамі.

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, свята ўкраінскай культуры ў Мінску наведалі тысячы жыхароў і гасцей беларускай сталіцы.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux