22 сакавіка Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды 75-й гадавіны трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь.
Ігар Кізім, разам з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь, наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь" і прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы" на месцы трагедыі, які быў арганізаваны беларускім бокам.