24 лістапада ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску адбылося мерапрыемства, арганізаванае Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, у памяць ахвяраў Галадамору 1932-1933 гадоў з нагоды яго 85-годдзя. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх уладаў і грамадскасці, украінскай дыяспары краіны, а таксама дыпламатычнага корпуса і СМІ.
Адбыўся малебен у памяць ахвяраў Галадамору 1932-1933 гадоў. Пасля гэтага з прамовай да прысутных звярнуўся Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім. У сваім выступе Пасол Украіны падзякаваў усім, хто прыйшоў, каб ушанаваць памяць загінулых у час ці не найвялікшай трагедыі ў гісторыі ўкраінскага народа. Было адзначана, што, пакуль, агульнай задачай палітыкаў і грамадскасці з'яўляецца распаўсюджванне праўды аб здзейсненым савецкім таталітарным рэжымам злачынстве Галадамору. Падсумоўваючы, Ігар Кізім адзначыў, што, нягледзячы на ўсе намаганні, сталінскаму рэжыму не ўдалося знішчыць ўкраінскі народ, не ўдасца гэта і цяперашнім расійскім уладам.
У рамках мерапрыемства яго наведвальнікі мелі магчымасць азнаёміцца з падрыхтаванай Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь экспазіцыяй, прысвечанай Галадамору 1932-1933 гадоў, якая будзе даступная для прагляду грамадскасці ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску на працягу выходных дзён.