• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
У Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі Дзень Годнасці і Свабоды
22 ноября 2017 08:30

21 лістапада 2017 р. у Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адбылося мерапрыемства з нагоды Дня Годнасці і Свабоды, якое наведалі прадстаўнікі беларускага парламента, украінскай дыяспары краіны, мясцовых СМІ, а таксама актывісты беларускіх валанцёрскіх арганізацый, якія ў апошнія гады актыўна аказвалі дапамогу грамадзянам Украіны, у прыватнасці , вымушаным перасяленцам. У пачатку мерапрыемства святаром была прачытана малітва ў памяць загінулых падчас Рэвалюцыі Годнасці.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуўся Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім. У сваім выступе Пасол Украіны ўспомніў лёсавызначальныя падзеі, якія адбыліся чатыры гады таму і адзначыў, што сёння дарогі назад няма, Украіна становіцца ўсё бліжэй да Еўропы, пакідаючы ззаду так званае «савецкае мінулае». Адзначалася, што краевугольным каменем развіцця будучага Украіны ёсць ўнутраныя пераўтварэнні і рэформы, якія актыўна ўкараняюцца ў нашай дзяржаве.

У рамках мерапрыемства прысутныя паглядзелі дакументальны фільм «Пішам гісторыю. Рэвалюцыя Годнасці» і агледзелі тэматычныя кніжную і фотавыставы, прысвечаныя гэтай падзеі. На мерапрыемстве таксама выступілі з прамовамі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім і кіраўнікі грамадскіх арганізацый «Цэнтр украінскай культуры «Січ» і «Гуманітарны маршрут «Беларусь-АТА».

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання герояў Нябеснай сотні.

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux