З нагоды гадавіны смерці выбітнай украінскай паэткі Лесі Украінкы 1 жніўня 2017 г. Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім і дыпламаты Пасольства Украіны наведалі цэнтр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці -- Мар'іну Горку. У маёнтку Блонь непадалёк ад Мар'інай Горкі ў сям'і рэвалюцыянераў-народнікаў Бонч-Асмалоўскіх бывала ў свой час Леся Украінка, якая прыязджала ў Мінск да Сяргея Мяржынскага — удзельніка сацыял-дэмакратычнага рэвалюцыйнага руху.
Пасол Украіны Ігар Кізім агледзеў экспазіцыю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея, экспанаты якога расказваюць пра візіт ў гэтую мясцовасць ўкраінскай паэткі, а таксама разгорнутую ў галерэі выставу работ беларускіх мастакоў.
У раённым Доме культуры адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная Лесі Украінцы, з прывітальным словам на якой выступіў Пасол Украіны. Ён падкрэсліў сваяцтва гісторыі і мовы украінцаў і беларусаў, а таксама важнасць культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Украінай і Беларуссю.
Падчас вечарыны прагучалі вершы украінскай і беларускай паэткі Іны Снарскай, якая таксама прадставіла гасцям дакументальны фільм «Сцежкамі Лесі Украінскі", за які была ўзнагароджана ва Украіне прэміяй імя Алены Пчылкі. Старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры БСП Наталка Бабіна распавяла пра ўкраінска-беларускія літаратурныя сувязі, пра выданне заснаванага ў 2014 годзе ўкраінска-беларускага альманаха «Справа». Удзельнікі літаратурнай сустрэчы з вялікай цікавасцю ўспрынялі прэзентаваную дзіцячую кнігу пра Украіну, у якой у гульнявой форме па-беларуску распавядаецца пра гісторыю, культуру і побыт ўкраінцаў.
У рамках рабочай паездкі Пасол Украіны Ігар Кізім сустрэўся са Старшынёй Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта С.Д. Ленкаўцом і іншымі прадстаўнікамі раёна.