• A-
    A+
  • Русский
  • Українською
  • Беларускі
«Пішу кнігу пра вайну»,— Сяргей Жадан у Менску
15 июня 2016 16:58

Культавы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан прадставіў у Менску беларускі пераклад свайго раману «Варашылаўград» пра даваенны Данбас і заявіў, што піша новую кнігу пра вайну ў гэтым рэгіёне Ўкраіны.

Першая літаратурная сустрэча зь Сяргеем Жаданом прайшла ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, заўтра а 19-й заплянаваная прэзэнтацыя рамана ў кнігарні «Логвінаў».

Кніга «Варашылаўград» выйшла ва Ўкраіне ў 2011 годзе, яна адразу была прызнаная кнігай году ўкраінскай службай «БіБіСі», атрымала іншыя ўзнагароды і абрасла многімі легендамі. Цяпер яна даступная на беларускай мове ў перакладзе Віталя Латыша, дзякуючы выдавецтву «Логвінаў».

Першыя прэзэнтацыі кнігі ў даваенным Данецку і Луганску (савецкая назва — Варашылаўград), кантраляванымі тады Партыяй рэгіёнаў, забаранялі, але ўсё роўна на іх прыходзілі сотні людзей. Неяк яе нават пачытаў зрынуты цяпер прэзыдэнт Януковіч і спытаўся, «чым дапамагчы аўтару». Але аўтар дапамогі не папрасіў.

Раман «Варашылаўград» апісвае складанае, дэпрэсіўнае жыцьцё ў Данбасе ў канцы 2000-х гадоў, яшчэ да пачатку расейскай узброенай агрэсіі.

«Я пісаў гэты раман два гады, ён для мяне вельмі важны, я пісаў пра маю малую радзіму, сам я з Данбасу, з Луганскай вобласьці. Мая кніга — падзяка людзям, зь якімі я рос, якія мяне вучылі. Гэты раман — успамін аб даваенным Данбасе і я ўпэўнены, што Данбас вернецца ва Ўкраіну», — сказаў пісьменьнік на сустрэчы ў Менску.

Цяпер Сяргей Жадан часта бывае ў родным Данбасе, на неакупаванай тэрыторыі жывуць ягоныя бацькі, сваякі, настаўнікі.

"Цяпер я пішу раман пра вайну. Я пастаянна бываю на Данбасе і лічу, што страшэнна важна пра гэта пісаць, таму што інфармацыя цяпер хутка забываецца, скажаецца, маніпулюецца. Калі гэта ня зробім мы, то гэта зробяць за нас»,— сказаў Жадан чытачам у Менску.

Жадан зазначыў, што ён вельмі паважліва ставіцца да сваіх землякоў, грамадзян Украіны, якія засталіся на акупаванай тэрыторыі, лічыць закладнікамі, за выключэньнем тых, хто ўзяў у рукі зброю, і спадзяецца на хуткае вызваленьне акупаванага рэгіёну, вяртаньне туды мірнага жыцьця.

«Я пішу пра ўцекачоў, перасяленцаў, бо ва Ўкраіне працягваецца вайна, нягледзячы на менскія дамоўленасьці, гінуць людзі, вайсковыя і цывільныя грамадзяне Ўкраіны. І мы, пісьменьнікі езьдзім туды, у тым ліку каб прывезьці гуманітарную дапамогу, шукаем спонсараў. Перасяленцы з Данбасу, якіх цяпер каля мільёна, толькі ў Харкаўскай вобласьці 200 тысяч,— гэта вельмі сумна, яны жывуць у нестабільнасьці, яны не ўладкаваныя, яны хочуць вярнуцца дамоў у свае сялібы. І таму я не ўспрымаю заклікаў адгарадзіцца ад акупаваных тэрыторыяў, якія часам гучаць у Кіеве, гэтыя землі трэба вярнуць ва Ўкраіну», — перакананы Сяргей Жадан.

http://www.svaboda.org/a/27797707.html

http://www.svaboda.org/a/27797707.html,

Outdated Browser
Для комфортної роботи в Мережі потрібен сучасний браузер. Тут можна знайти останні версії.
Outdated Browser
Цей сайт призначений для комп'ютерів, але
ви можете вільно користуватися ним.
67.15%
людей використовує
цей браузер
Google Chrome
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
9.6%
людей використовує
цей браузер
Mozilla Firefox
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux
4.5%
людей використовує
цей браузер
Microsoft Edge
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
3.15%
людей використовує
цей браузер
Доступно для
  • Windows
  • Mac OS
  • Linux