Посольство України в Республіці Білорусь

, Київ 15:47

20 жніўня 2017 года ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада адбудзецца Свята ўкраінскай культуры, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны

10 серпня, 13:30

20 жніўня 2017 года (13.00 – 17.00; 20.30 – 22.30) ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада адбудзецца Свята ўкраінскай культуры, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны.

Арганізатары: Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў «Ватра».

Рэжысёр-пастаноўшчык і вядучы – Глеб Кудрашоў (Украіна).

У святочным мерапрыемстве прымуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадскіх арганізацый Беларусі, а таксама выканаўцы з Украіны: тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты: народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Непаўторным каларытам народнай і аўтарскай песні парадуе гасцей заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка

Вячэрняя праграма складзена з твораў залатога фонду ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураіўна».

Арганізатары свята прапануюць гасцям тэматычную віктарыну, арыгінальныя прызы, нацыянальныя сувеніры і кнігі. Непаўторную атмасферу свята створаць таксама выстава вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама стравы ўкраінскай кухні.