Посольство Украины в Республике Беларусь

, Киев 09:22

Амбасадар Украіны правёў сустрэчу з дзеячамі ўкраінскага кнігавыдавецтва

03 марта, 15:42

2 сакавіка Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім сустрэўся з украінскімі літаратарамі і прадстаўнікамі сферы кнігадрукавання і кнігараспаўсюджвання, якія прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

У рамках названай сустрэчы адбылося абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў сферах кнігадрукавання, кнігараспаўсюджвання і культуры.

У той жа дзень Ігар Кізім наведаў украінскі стэнд на вышэйзгаданай выставе, на якім прадстаўлены творы ўкраінскіх класікаў і сучасная ўкраінская літаратура.

У рамках ўкраінскага стэнда была таксама размешчана падрыхтавана Пасольствам Украіны сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры Алеся Ганчара.