Посольство Украины в Республике Беларусь

, Киев 00:33

У Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі Дзень саборнасці Украіны

22 января, 17:13

22 студзеня 2018 у Пасольстве Украіны у Рэспубліцы Беларусь адзначылі Дзень саборнасці Украіны.
З нагоды свята, супрацоўнікі Пасольства і прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны Беларусі ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску. Да прысутных звярнуўся Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, які адзначыў, што падзеі, якія адбыліся 99 і 100 гадоў таму (абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці УНР ў 1918 годзе і акта ўз'яднання УНР і ЗУНР ў 1919 годзе) заклалі асновы незалежнасці і развіцця сучаснай Украіны.

У той жа дзень у памяшканні Амбасады адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды гэтых памятных дат з удзелам прадстаўнікоў украінскай дыяспары Беларусі, грамадскасці і СМІ. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі фільмы пра падзеі Украінскай рэвалюцыі 1917-1921 гадоў і, у прыватнасці, аб гераізме абаронцаў Украіны ў Бою пад Крутамі. Ва ўступным слове на мерапрыемстве пасол Украіны Ігар Кізім звярнуў увагу прысутных на гістарычныя паралелі падзей стогадовай даўнасці з цяперашняй расейскай агрэсіяй супраць Украіны. З дакладам пра падзеі 1917-1921 гадоў ва Украіне выступіў кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта Віктар Кахновіч.

У рамках мерапрыемства Пасол Украіны таксама ўручыў ганаровыя ўзнагароды за ўклад ва ўмацаванне беларуска-украінскіх культурных сувязей і захаванне ўкраінскага духоўнай спадчыны і украінскіх традыцый кіраўнікам арганізацый украінскай абшчыны Беларусі, а таксама выкладчыкам курсаў украінскай мовы ў Мінску.