Посольство Украины в Республике Беларусь

, Киев 12:56

У Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі 100-годдзе ўкраінскай дыпламатычнай службы

20 декабря 2017, 16:34

20 снежня ў Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся прыём з нагоды 100-годдзя дыпламатычнай службы Украіны з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Беларусі, дыпламатычнага корпуса, украінскай дыяспары, экспертаў-міжнароднікаў і СМІ. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства - Прэм'ер-міністр Украіны (1995-1996р.) Е.К.Марчук.

З прамовай аб гісторыі і сучаснасці ўкраінскай дыпламатычнай службы выступіў Пасол Украіны ў РБ І.Кізім. Асаблівая ўвага прысутных была прыцягнута да новых выклікаў, якія стаяць перад украінскімі дыпламатамі пасля Рэвалюцыі Годнасці і пачала расійскай агрэсіі супраць Украіны. Амбасадар падзякаваў усім, хто сёння падтрымлівае Украіну ў супрацьдзеянні агрэсіі, а таксама ў развіцці сучаснай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы.

Госці мерапрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з падрыхтаванай Пасольствам выставай фотаздымкаў і дакументаў па гісторыі ўкраінскай дыпламатыі з часоў Кіеўскай Русі да сучаснасці.