Посольство Украины в Республике Беларусь

, Киев 00:30

12 снежня 2017 г. у Мінску адбыўся саміт на ўзроўні кіраўнікоў урадаў краін-членаў Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы.

12 декабря 2017, 17:48

12 снежня 2017 г. у Мінску адбыўся саміт на ўзроўні кіраўнікоў урадаў краін-членаў Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы. Дэлегацыю Украіны ўзначаліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім. У ходзе пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва ў гэтым фармаце, які аб'ядноўвае 10 краін-членаў ЕС і 8 дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і з'яўляецца адным з найстарэйшых у еўрапейскім рэгіёне. Падчас выступаў кіраўнікі дэлегацый адзначылі эфектыўнасць беларускага старшынства і намецілі перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

У сваім выступе Пасол Украіны, у прыватнасці, прыцягнуў увагу да сітуацыі, якая склалася ў выніку расейскай агрэсіі супраць Украіны, і падкрэсліў неабходнасць рашучых і эфектыўных дзеянняў з боку сусветнай супольнасці, у прыватнасці ціску на Расію з мэтай прымусу яе прытрымлівацца прынцыпаў Статута ААН, Хельсінкскага заключнага акта , Парыжскай Хартыі і агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права, у прыватнасці тых, якія тычацца суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці межаў. Пасол Украіны таксама падкрэсліў, што санкцыі, ужытыя супраць Расіі, павінны захоўвацца да поўнага выканання Крамлём Мінскіх дамоўленасцей і вяртання Крыма ў склад Украіны. Ён выказаў надзею, што цэнтральнаеўрапейскія партнёры Украіны падтрымаюць і прымуць актыўны ўдзел у дзейнасці міжнароднай групы «Сябры дэ-акупацыі Крыма».

Была таксама пацверджана падтрымка з боку Украіны такіх ініцыятыў у рамках ЦЕІ, як развіццё інфраструктурных праектаў, прыгранічнае супрацоўніцтва, рашэнне міграцыйнага крызісу і выказана гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва ў гэтых пытаннях з краінамі Еўропы і ЕС.

У ходзе пасяджэння быў ухвалены План дзеянняў ЦЕІ на 2018-2020 гады і адбылася цырымонія перадачы старшынства ў ЦЕІ ў 2018 годзе Рэспубліцы Харватыя.