Посольство Украины в Республике Беларусь

, Киев 00:32

Рабочая сустрэча в.а. старшыні Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь

22 ноября 2017, 15:18

21 лістапада 2017 г. у Мінску адбылася рабочая сустрэча в.а. старшыні Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны М.Продана са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Ю.Сянько. Галоўнымі пытаннямі, якія былі паднятыя ў ходзе сустрэчы былі: спрашчэнне мытных працэдур, пераход на сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і перавагі, якія з'явяцца для ўпаўнаважаных эканамічных аператараў і свабодных эканамічных зон пасля ўвядзення ў дзеянне новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза.

Эксперты мытных ведамстваў Украіны і РБ абмяняліся інфармацыяй пра стан і перспектывы супрацоўніцтва на беларуска-ўкраінскім участку мяжы. Былі таксама абмеркаваны пытанні па супрацоўніцтве паміж мытнымі органамі абедзвюх краін у пытанні барацьбы з кантрабандай.

Па выніках працы кіраўнікі мытных ведамстваў Украіны і РБ падпісалі два мемарандума, у прыватнасці, Мемарандум паміж Дзяржаўнай фіскальнай службай Украіны і Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў сферы падрыхтоўкі кадраў і Мемарандум аб намерах паміж Дзяржаўнай фіскальнай службай Украіны і Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь па пытаннях ўзаемадзеяння на перыяд правядзення ў РБ II-х Еўрапейскіх гульняў 2019 года.