Посольство Украины в Республике Беларусь

, Киев 13:00

Пасол Украіны Ігар Кізім сустрэўся з украінскай суполкай Гомеля

19 ноября 2017, 11:21

У рамках рабочай паездкі на Гомельшчыну 17-18 лістапада г.г. Пасол Украіны Ігар Кізім разам з кіраўніцтвам гарвыканкама Гомеля і прадстаўнікамі ўкраінскай абшчыны ўсклаў кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнка ў скверы, які носіць імя Вялікага Кабзара. 

У гарадскім Цэнтры беларускай мовы адбылася сустрэча пасла з актывістамі ўкраінскай абшчыны, падчас якой І.Кізім адказаў на пытанні прысутных адносна сітуацыі ва Украіне, мерапрыемстваў Пасольства па падтрымцы замежных ўкраінцаў, а таксама рэалізацыі дамоўленасцей прэзідэнтаў Украіны і Рэспублікі Беларусь па вывучэнні ўкраінскай мовы ў Беларусі і беларускай ва Украіне, трансляцыі ўкраінскага тэлеканала ў кабельнай сеткі Беларусі.

Амбасадар Украіны падзякаваў Зінаідзе Дрозд, якая выкладае ўкраінскую мову на бясплатных курсах, арганізаваных грамадскасцю ў Цэнтры беларускай мовы, і перадаў ёй кнігі ад Прэзідэнцкага фонду Леаніда Кучмы "Украіна". У падарунак Цэнтру беларускай мовы Ігар Кізім перадаў кнігі беларускіх і ўкраінскіх класікаў.